Навукова-культурнае аб’яднанне GFPS-Polska абвяшчае набор заявак для студэнтаў, магістрантаў і маладых людзей да 26 год з Беларусі, якія зацікаўлены выездам ў Польшчу на летні семестр (люты – чэрвень 2017). 

 

Стыпендыя GFPS прапануе:

  • 5 месяцаў побыту ў адным з універсітэцкіх цэнтраў Польшчы;
  • магчымасць працы над уласным навуковым ці культурным праектам;
  • магчымасць наведвання заняткаў у найлепшых польскіх універсітэтах;
  • апеку з боку лакальнай групы GFPS-Polska;
  • удзел у двух семінарах – Днях гарадоў у Чэхіі, а таксама Форуме ў Польшчы;
  • стыпендыю памерам 1450 злотых;
  • сяброўскія стасункі і незабыўныя ўспаміны на ўсё жыццё!

Неабходны набор дакументаў:

  • запоўненую анкету (http://gfps.pl/attachments/article/17/formularz%20wnioskowy.pdf);
  • матывацыйны ліст на польскай мове;
  • план побыту ў Польшчы на польскай мове;
  • даведка з навучальнай установы з указаннем сярэдняга бала;
  • сертыфікат або копію дакумента, які пацвярджае веданне польскай мовы.

Уся дакументацыя мусіць быць дасланая ў электронным выглядзе (у pdf-файлах).

Прыём заявак доўжыцца да 31 кастрычніка 2016!

Заяўкі і магчымыя пытанні неабходна дасылаць на адрас: stypendia-by@gfps.pl

Заўважылі памылку?

Вылучыце яе мышкай і націсніце Ctrl+Enter

Сістэма Orphus

Дадаць каментарый