Веццін-ТБ шукае валанцёраў, якія будуць дапамагаць рабіць дакументальныя фільмы і відэа-ролікі для навінаў на мясцовым тэлебачанні.

Дзе: Веццін, Нямеччына. Калі: травень 2017- травень 2018.

Дзеля чаго ўдзельнічаць у гэтым праекце:

  • навучыцца працаваць з камерай, рэзаць матэрыял, апрацоўваць відэа і дадаваць эфекты, а таксама браць інтэрв’ю;
  • пазнаёміцца з людзьмі самых розных прафесій: ад мастакоў і мастацтвазнаўцаў да работнікаў мясцовых органаў кіравання і вядомых футбалістаў;
  • навучыцца працаваць з людзьмі рознага ўзросту;
  • атрымаць шанец рэалізаваць свой асабісты праект па тэме, звязанай з Еўразвязам.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – ад 17 да 30 гадоў;
  • моцная заматываванасць працаваць у сферы тэлебачання, прадукцыі фільмаў і медыа-адукацыі;
  • уменне працаваць у камандзе, з дзецьмі і моладдзю;
  • добрае валоданне нямецкай мовай.

Умовы:

  • пражыванне: 2 валанцёра будуць жыць у цалкам абсталяванай кватэры, кожны/ая ў сваім пакоі, у вельмі прыгожым раёне студэнцкага горада Халле;
  • праца: працаваць валанцёры будуць з большага ў Вецціне і Халле. Залежна ад праектаў WTV і сваіх асабістых медыа-практаў валанцёры могуць наведаць і іншыя гарады Нямеччыны.

Праект ладзіцца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з  WTV – Der Offene Kanal aus Wettin e.V. у межах адной з акцый праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс” – Еўрапейская валанцёрская служба (EVS).

Кандыдаты павінны даслаць CV і матывацыю на электронную скрыню 3sektaryia@gmail.com.Дэдлайн –  5 верасня.

Чытаць уражанні гарадзенскіх валантэрак, якія зараз працуюць у праекце, можна тут і тут.

Заўважылі памылку?

Вылучыце яе мышкай і націсніце Ctrl+Enter

Сістэма Orphus

Дадаць каментарый